Каб у дзяцей былі бацькі, а ў бацькоў – дзеці!

Date 21.07.2023 Man
Comment 623
Каб у дзяцей былі бацькі, а ў бацькоў – дзеці!

Заўсёды найбольш хвалюючымі на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама з’яўляюцца пытанні рэалізацыі планаў па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей, якім адпаведна з Дэкрэтам № 18 патрабавалася дзяржаўная абарона, і яны былі часова змешчаны ў прытулак.

За перыяд знаходжання непаўналетніх у дзяржаўнай установе спецыялісты розных службаў прыкладаюць шмат намаганняў, каб змяніць сітуацыю ў лепшы бок. Апошняе ж слова, вядома, за бацькамі.

Што зрабілі яны, каб вярнуць дзяцей пад дах роднага дому? Калі гора-бацькі перастануць быць абыякавымі да сваіх крывіначак? Ці зможа любоў да дзетак перамагчы цягу да бутэлькі, разгульны лад жыцця? Пытанняў шмат. Адказы на іх могуць даць толькі бацькі.

 

Бацькі ці абавязаныя асобы?

Ці думаюць бацькі клапаціцца пра сваіх дзяцей? Гэта і імкнуліся высветліць члены камісіі на чарговым пасяджэнні.

Аналізуючы розныя выпадкі, прыходзіш да высновы, што адабранне дзіцяці чымсьці страшным бацькі не лічаць. Дакладней, разлічваюць, што пабудзе яно ў прытулку і вернецца. А як жа іначай, яны ж так любяць сваіх крывіначак, не могуць жыць без іх. Проста “крыху” выпілі, пабуянілі, схадзілі “налева”… І нават статус абавязанай асобы ім не страшны, хаця сума грошай за ўтрыманне дзіцяці ў дзяржаўнай установе даволі вялікая, і яе патрэбна будзе выплаціць, калі дзіця не вернецца ў біялагічную сям’ю.

На чарговым пасяджэнні разгледзелі некалькі сем’яў, дзе дзеці былі адабраны і ім патрабуецца дзяржаўная абарона. Здаецца, сем’і розныя, але гісторыі “адабрання” амаль аднолькавыя…

- Часцей за ўсё прычына, па якой мы вымушаны забраць дзяцей з сям’і, аднолькавая – злоўжыванне бацькамі спіртных напояў, - гаварыла Святлана Бондар.

– З-за “сяброўства” з гарэлкай дома антысанітарныя ўмовы, за дзецьмі ніхто не сочыць, няма прадуктаў харчавання, адзенне бруднае… Мы заўсёды імкнёмся дапамагчы такім сем’ям.

Падказваем, як выправіць сітуацыю. Але не ўсе прыслухоўваюцца да нашых парад. Толькі абяцаюць, што ўсё выправяць. А затым, калі па рашэнні суда іх пазбаўляюць бацькоўскіх правоў, плачуць, крычаць, даказваюць, што яны “любячыя” бацькі. У нас узнікае тады толькі адно пытанне: а дзе яны былі 6 месяцаў?!

Вось яшчэ адна матуля, якая была запрошана на пасяджэнне, здаецца, не збіраецца вяртаць дзетак у сям’ю. На словах, магчыма. Яна запэўнівае, што ўсё зробіць, усё выканае… Толькі калі?

Радуе, што ёсць бацькі, якія ўсё ж такі абдумаліся і прыкладаюць максімум намаганняў, каб вярнуць сыночка ці дачушку. На пасяджэнне была запрошана такая матуля, якая “страціла дзетак”. Але, калі і надалей будзе назірацца станоўчая дынаміка, крывіначкі будуць вернуты ў сям’ю.


Мовай лічбаў:

За 6 месяцаў бягучага года 9 дзяцей у 7 бацькоў з 4 сямей былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. 4 бацькоў з 7 - не працавалі!
Пазбаўлены бацькоўскіх правоў 5 бацькоў у адносінах да 4 дзяцей.

Прычына традыцыйная – алкаголь!


 

 

Будзьце бацькамі!

- Хочацца, каб усе дзеці выхоўваліся ў сем’ях, каб у дзяцей былі бацькі, а ў бацькоў – дзеці, - заўважыла старшыня камісіі па справах непаўналетніх, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка. – Сёння наша галоўная задача – стварыць дзецям належныя ўмовы. Не дапускаць такіх выпадкаў, калі бацькі жывуць за кошт матэрыяльнай дапамогі на дзяцей. Вядуць асацыяльны лад жыцця, а пакутуюць дзеці.

На гэта пастаянна звяртаюць увагу Кіраўнік дзяржавы, кіраўніцтва вобласці. І тут вельмі важна выявіць сямейнае бязладдзе на ранніх этапах, каб своечасова дапамагчы сем’ям.

Для гэтага ў нашым раёне і працуе лінія даверу “Мы ў адказе за нашых дзяцей”. Тэлефон – 6-84-11.

 

Бяспека – на першым месцы

Лета – самы вясёлы і бесклапотны час для дзетак. Але і небяспечны. Хочацца нагадаць бацькам, каб пільна сачылі за сваімі непаседамі. На жаль, здараюцца часта няшчасныя выпадкі. На мінулым тыдні ў Старых

Дарогах гадавалае дзіця выпала з акна… Зразумела, што прадбачыць усе выпадкі немагчыма. Але будзьце пільнымі: зачыняйце вокны, схавайце лекі і запалкі ад маленькіх дзетак. Нагадвайце пастаянна правілы бяспечных паводзін!

Фота з адкрытых крыніц.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Когда же вывезут мусор? Можно начать и в 35! »