Браты – і напарнікі, і лепшыя таткі!

Date 20.10.2023 Man
Comment 694
Браты –  і напарнікі, і лепшыя таткі!

Братоў Цішкевічаў аб’ядноўваюць не толькі роднасныя сувязі, а і шмат агульных інтарэсаў, адна прафесія і адзінае месца працы. А яшчэ яны – любячыя таткі для сваіх дзетак, надзейная апора для сваіх жонак.

– Мы – напарнікі і ў жыцці, і ў працы, – гавораць пра сябе Юрый і Сяргей Цішкевічы.

Працуюць браты ў лесапункце Бярэзінскага лясгаса машыністамі фарвардараў - тралёвачных лесанарыхтоўчых машын.

Юрый спачатку працаваў у будаўнічай брыгадзе лясгаса, а потым асвоіў на той час новую магутную тэхніку. Цяпер фарвардары шырока выкарыстоўваюцца пры высечках спелага лесу (суцэльных, паступовых, выбарачных), а таксама пры высечках догляду. Услед за братам у Бярэзінскі лясгас уладкаваўся і Сяргей (дагэтуль ён рабіў у ДРБУ-192).

Юрый Цішкевіч з дачушкай  Кірай

За сваю добрасумленную плённую працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё лясной гаспадаркі, дасягненне высокіх вынікаў вытворчай дзейнасці Юрый і Сяргей былі адзначаны да прафесійнага свята – Дня работнікаў лесу – Ганаровымі граматамі Бярэзінскага лясгаса.

– Прыемна, калі цябе чакаюць дома, сустракаюць з радасцю, – падзяляюць свае думкі браты, – калі віншуюць са святамі. Дзень бацькі – для нас таксама цяпер падзея. Мы упэўнены: роля бацькі ў выхаванні і фарміраванні дзяцей вельмі важкая, важна быць дастойным прыкладам для сваіх сыноў і дачушак.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Багаты на падзеі год Чтоб в холода не пришла беда »