Для яе хобі стала яе працай і спраўляецца яна з ёй па-майстэрску. Гэтыя два рэцэпты хуткага прыгатавання, думаю, спадабаюцца аматарам не затлумляцца на кухні доўга.
Такім чынам – ствараем баклажаны пад грыбным кажушком. Падрыхтаваныя баклажаны наразаем кольцамі, паніруем у муцэ, затым у яйку і абсмажваем з двух бакоў на раслінным алеі.
Зверху ўкладваем дробныя смажаныя шампіньё-ны. Пры жаданні можна дадаць часнок. Зверху ўкладваем кружок памідора, пасыпаем нацёртым сырам і адпраўляем у духоўку на 15-20 хвілін.
Бутэрброд “Восеньскі”
На батон або тоставы хлеб кладзем грам 10 сметанковага масла, затым ачышчаныя ад лупіны, нарэзаныя саломкай яблыкі, пасыпаем карыцай і цукровай пудрай. Запякаем у духоўцы.
Проста, даступна і вельмі смачна.
Прыемнага апетыту!
Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.