З дарогай па жыцці

Date 11.12.2023 Man
Comment 355
З дарогай па жыцці

Аляксандр Слабко ў філіял КУП «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ № 192» уладкаваўся ў 2004-ым годзе з ужо значным працоўным стажам у дарожнай галіне, маючы спецыяльнасць інжынера пасля заканчэння Мінскага політэхнічнага інстытута.

Дагэтуль на пасадах майстра і прараба амаль два дзясяткі гадоў прарабіў у ДРБУ-42. А пасля пераўтварэння гэтай дарожнай арганізацыі ў ДЭУ-6 змяніў месца працы. У ДРБУ-192 свой працоўны шлях пачынаў майстрам, праз два гады стаў старшым майстрам, а гады тры таму ізноў – прарабам.

У арганізацыі Аляксандра Мікалаевіча характарызуюць як прафесіянала сваёй справы, які штодзень дакладна  арганізуе і кантралюе выкананне дарожных работ, выконвае важную ролю ў стварэнні і падтрыманні дарожнай інфраструктуры, бездакорна наладжвае працу брыгады дарожных рабочых, сочыць за выкананнем тэхналагічных працэсаў і бяспекі на будаўнічай пляцоўцы.

- Нават не верыцца, што адпрацаваў на дарогах амаль 40 гадоў, - гаворыць Аляксандр Мікалаевіч. – Але іншага лёсу я сабе не ўяўляю. Разам са сваімі калегамі мы заняты вельмі патрэбнай і важнай для грамадства справай. І стараемся выконваць яе на выдатна.

Аб’екты – розныя: былі заняты, напрыклад, капітальным ці бягучым рамонтамі вуліц горада і раённых дарог, а таксама працавалі на аб’ектах ў Асіповічах, у Калодзішчах і інш. Нягледзячы на надвор’е, на дарогах - і ў сцюжу, і ў спёку...

За сваю добрасумленную працу, прафесіяналізм Аляксандр Слабко неаднаразова ўзнагароджваўся шматлікімі граматамі, падзячнымі лістамі, дыпломамі. Летась таксама быў адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. А яго фотаздымак і зараз упрыгожвае Дошку Гонару арганізацыі.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER