17 снежня Бярэзінскае аддзяленне Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь адзначыць дзень нараджэння

Date 16.12.2023 Man
Comment 551
17 снежня Бярэзінскае аддзяленне Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь адзначыць дзень нараджэння

17 снежня споўніцца 36 гадоў з дня заснавання Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь.

Ёсць людзі, якія, здаецца, ніколі не спяць, і заўсёды знаходзяцца на варце дзяржаўнай і прыватнай маёмасці. Гэта ахоўнікі. Між іншым, жыцці і лёсы многіх работнікаў беларускай міліыі цесна звязаныя з гісторыяй станаўлення службы аховы. Пагаворым сёння пра гэтую неабходную, знітаваную з грамадскім жыццём службу.

У мінулым

Для пачатку крышачку гістарычных звестак. Загадам УУС Мінаблвыканкама ад 17 снежня 1987 года №62 з падпарадкавання Чэрвенскага аддзялення пазаведамаснай аховы выведзена і ўтворана Бярэзінскае аддзяленне пазаведамственнай аховы пры аддзеле ўнутраных спраў Бярэзінскага райвыканкама з агульнай колькасцю 78 чалавек.

Па меры падключэння аб’ектаў на пульт аховы на аснове аўтамотапатрульнага нарада міліцыі арганізоўваюца маршруты начной міліцыі і ствараеца група затрымання пункта цэнтралізаванай аховы.

У снежні 1991 года загадам аб’яднання “Ахова” пры МУС Рэспублікі Беларусь Бярэзінскае аддзяленне пазаведамаснай аховы пры аддзеле ўнутраных спраў Бярэзінскага райвыканкама рэарганізавана ў Бярэзінскае раённае аддзяленне аб’яднання “Ахова” пры МУС Рэспублікі Беларусь.

У 1994 годзе ў Бярэзінскім раённым аддзяленні аховы быў уведзены ў эксплуатацыю новы адміністратыўны будынак, а неўзабаве з’явіліся вальеры і спецыялізаваная паласа для трэніроўкі сабак.

У выніку нарошчвання аб’емаў ахоўных паслуг і ўдасканальвання матэрыяльна-тэхнічнай базы ў 1995 годзе ў Беразіно нарады міліцыі пераходзяць на кругласутачнае нясенне службы. З гэтага перыяду паязляюцца новыя віды аховы – ахова кватэр, жылых дамоў прыватнага сектара і ажыццяўленне кантролю за трывожнымі кнопкамі, усталяванымі на розных аб’ектах.

У лютым 2004 года ў выніку адміністрацыйна-штатных пераўтварэнняў Бярэзінскае раённае аддзяленне было перайменавана ў Бярэзінскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

- Аналізуючы сёння станоўчыя вынікі работы аддзялення неабходна адзначыць тых, хто ўнёс важкі ўклад у развіццё і ўдасканаленне службы аховы на Бярэзіншчыне, літаральна пакінуў часцінку сябе. Гэта Мікалай Астапчык, Іван Цішкевіч, Анатоль Карканіца, Аляксандр Абазовік, Сяргей Гайдук, Сяргей Абрамовіч, Іван Ляшчанка і шматлікія іншыя, - дзеліцца меркаваннем начальнік Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы Данііл Тарацін. – У розныя гады на чале Бярэзінскага аддзялення былі Мікалай Толкач, Юрый Барысевіч, Расціслаў Дамашэвіч, Ігар Стэльмах, Артур Новікаў, Сяргей Вальчэўскі. Варта заўважыць, што і сёння ветэраны ахвотна дзеляцца жыццёвым і прафесійным вопытам з маладымі супрацоўнікамі, мы іх таксама не забываемся, цесна падтрымліваем узаемную сувязь.  

 

Сёння

Штодзённай работы ў службе аховы хоць адбаўляй, парою хапае і нечаканасцей, і сюрпрызаў, аднак варта зазначыць: усе супрацоўнікі Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы дзейнічаюць у любой сітуацыі прафесійна і зладжана, не дапускаючы памылак, усе супраоўнікі – правераныя і надзейныя людзі, галоўнае, адказныя да маёмасці, якую ахоўваюць, эфектыўна спраўляюцца з абавязкамі. Дарэчы, толькі па горадзе ў нас на ахове налічваецца звыш 300 аб’ектаў рознай формы ўласнасці. З іх звыш 80 абсталяваныя трывожнай кнопкай. Маюцца пасты фізічнай аховы, дзе дзяжураць вартаўнікі, а таксама пасты міліцэйскай аховы, на якіх нясуць вахту міліцыянеры. У штаце Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы ёсць міліцыянеры, сярод якіх паставыя, міліцыянеры-вадзіцелі, міліцыянеры-кінолагі, работнікі вартавой аховы. У штаце маюцца нават уласныя электраманцёры – для ўстаноўкі сігналізацыі, усталявання і абслугоўвання камунікацыйных ліній і іншага.

Сярод лепшых супрацоўнікаў – старшы інспектар групы сродкаў і сістэм аховы Віктар Шаўня, які сёлета на ХХ адкрытым рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў Дэпартамента аховы заняў 3-е месца, міліцыянер страявога падраздзялення міліцыі Іван Барысенка, міліцыянер групы затрымання Павел Вайтовіч, міліцыянер-кінолаг прапаршчык міліцыі Анатоль Жораў, міліцыянер-вадзіцель старшына міліцыі Цімафей Сахончык, адным з лепшых настаўнікаў для маладых супрацоўнікаў дічыца міліцыянер групы затрымання Аляксандр Ермачонак, які мае дзяржаўную ўзнагароду – мядаль “За бездакорную службу ІІІ ступені”. Высока характарызуюцца інжынер групы сродкаў і сістэм аховы Сяргей Красоўскі, электраманцёр мантажнай групы Леанід Трапянок, дзяжурная пульта кіравання Тамара Шымановіч. Варта ўзгадаць і шмат іншых, хто ўносіць пачэсны ўклад у штодзённае функцыянаванне службы. Дарэчы, шмат часу тут удзяляецца і спартыўным заняткам, супрацоўнікі не раз станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі разнастайных абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па розных відах спорту.

 

Жанчыны – у ахове

Калі хто падумае, што прысвяціць жыццё ахоўна дзейнасці справа выключна мужчынская, той моцна памыляецца. Шмат у службе задзейнічана і жанчын. Сярод іх і дзяжурная пульта кіравання Таццяна Каспяровіч.

- Хутка споўніцца пяць гадоў як я працую за пультам, і ведаеце, ніколі не пашкадавала і не расчаравалася ў рабоце, - прызнаецца Таццяна Генадзеўна. – Зразумела, работа ў нас адказная, вельмі напружаная, тут патрабуюцца і вытрымка, і разуменне сітуацыі, і бездакорнае выкананне інструкцый. Аднак стараюся выконваць абавязкі на высокім узроўні, акуратна і прафесійна.

 

У будучыню – з аптымізмам

Галоўныя мэты і задачы Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы засяроджаны на забеспячэнні маёмаснай бяспекі грамадзян і суб’ектаў гаспадарання, падтрыманню правапарадку ў зонах пастоў і маршрутаў патрулявання, развіццё і ўдасканаленню ахоўнай дзейнасці, пашырэнні сферы аказваемых ахоўных паслуг і іншае.

Дзякуючы прафесійным якасцям спрацоўніаў службы аховы, якія яны дэманстравалі на працягу 36 гадоў, можна ўпэўнена сказаць – у летапіс службы аховы будзе ўпісана яшчэ шмат слаўных старонак.

 

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара і з архіва службы аховы.

 

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER