Справу ведае да драбніц

Date 22.12.2023 Man
Comment 227
Справу ведае да драбніц

Што вы ведаеце пра ААТ “ТэхЭнергаМантаж” і ці даводзілася вам карыстацца яго паслугамі?

Не спяшайцеся даваць адмоўны адказ, бо хутчэй за ўсё вы звярталіся сюды на працягу існавання гэтай арганізацыі, калі яна яшчэ насіла назву “Сельэнерга” або “Аграпрамэнерга”.

Адбылася не толькі замена лагатыпу, але і некаторыя іншыя перамены арганізацыйнага ўтварэння і падпарадкавання вышэйстаячым установам. А вось напрамак дзейнасці і выконваемыя функцыі засталіся ранейшымі: ажыцццяўленне мантажных работ і электрафізічных вымярэнняў.

Але захаваліся не толькі віды выконваемых работ, а і некаторыя працаўнікі былога складу арганізацыі. І роўных у гэтым плане няма Івану Балігатаву, які нязменна шчыруе ў калектыве з 1989 года.

Нягледзячы на тое, што пры ўладкаванні сюды ён за плячыма меў дыплом (закончыў профільны тэхнікум), сваю кар’еру ў энергетыцы пачынаў са звычайнага электрыка. Затым была пасада майстра, а зараз Іван Барысавіч вось ужо колькі гадоў з’яўляецца галоўным інжынерам “ТэхЭнергаМантажа”.

- За гэты час перажыць давялося многае. Асабліва цяжкім быў перыяд крызісу 90-х гадоў, калі было шмат праблем з аб’ёмамі выконваемых работ, нясвоечасовай аплаты за іх, адсутнасці сродкаў на выплату зарплаты. Уявіце сабе: для таго каб выжыць арганізацыі, нашы рабочыяэлектрыкі нават збівалі паддоны.

І нам удалося захаваць калектыў, не ліквідавацца. Праўда, зараз ён не такі шматлікі, як раней, калі працуючых было больш за сотню чалавек. Сёння ў штаце толькі шэсць электрыкаў ды некалькі работнікаў адміністрацыі, адпаведна сталі меншымі і аб’ёмы выконваемых работ.

Тым не менш, арганізацыя дзейнічае і актыўна працуе, аказваючы паслугі як прыватным грамадзянам, так і юрыдычным асобам.

Істотнай нагодай звярнуцца менавіта да гэтай арганізацыі з’яўляецца і наступны факт: калі работы па ўстаноўцы электракатла выконвае дзяржаўная арганізацыя (а “ТэхЭнергаМантаж” менавіта такой і з’яўляецца), то паводле ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, частка затрачаных на гэтую справу сродкаў (набыццё абсталявання і аплата за работу па яго мантажы) гаспадару вяртаецца з дзяржаўнага бюджэту.

Калі гэта працуючы чалавек, сума кампенсацыі складае 20, для непрацуючых яна павялічваецца да 40 працэнтаў.

- На жаль, мала хто ведае пра гэта, - дадае Іван Балігатаў, - вось і трапляюць на вудачку прыватнікаў. А навошта губляць з тысячы 200 або 400 рублёў?

Звяртаюцца сюды некаторыя бярэзінцы не толькі з просьбай аб устаноўцы катла. Іншы раз заяўнік прыходзіць толькі з гатовым праектам, каб спецыялісты самі падабралі найбольш спрыяльны варыянт катла, набылі неабходныя дадаткі да яго, каб самому не бегаць у пошуках і не памыліцца ў час выбару той ці іншай мадэлі.

Станоўча адгукаюцца тут і на такі варыянт вырашэння праблемы. А дапамагае ў гэтым, своечасова дасць слушную параду, прыме заяву да разгляду, ажыццявіць разлік за выкананую работу Іван Балігатаў – выдатны спрактыкаваны спецыяліст, уважлівы суразмоўца, які вызначаецца станоўчымі адносінамі да людзей, пачуццём гумару і міралюбівым характарам.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « У рэжыме 24х7 Освещение улицы возобновлено »