У рэжыме 24х7

Date 22.12.2023 Man
Comment 215
У рэжыме 24х7

Генадзь Шпакоўскі налета адзначыць свой невялікі юбілей: споўніцца 15 гадоў, як ён прыступіў да работы ў Бярэзінскім раёне электрычных сетак. Аднак шлях да пасады інжынера гэтай арганізацыі быў у яго няпростым.

Будучую прафесію Генадзь выбіраў свядома. Прыкладам служыў бацька, які ў свой час працаваў энергетыкам тагачаснага саўгаса “Сцяг Кастрычніка”. Ды і ў школе наведваў радыётэхнічны гурток, якім кіраваў выкладчык фізікі Уладзімір Жукоўскі.

Пасля службы ў арміі (там, дарэчы, з’яўляўся тэхнікам па абслугоўванні электраперадатчыка) была вучоба ў колішнім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі, дзе набыў спецыяльнасць інжынера-электрыка. Дыпламаваным спецыялістам вярнуўся дамоў у Беразіно і працаўладкаваўся ў ЭІС “Цэнтр” электраманцёрам. Потым былі пасады майстра і начальніца цэха ТАА “Профітсітэм”.

Такім чынам, у РЭС Генадзь Пятровіч прыйшоў ужо маючы быгаты практычны вопыт работы. З улікам гэтага яму даверылі адказны ўчастак апрацоўкі дакументаў, а гэта і распрацоўка інструкцый, і кантроль за станам аховы працы, і афармленне “картак затрат” на выкананыя работы, і пярвічная інфармацыя, і работа са зваротамі грамадзян. Шмат дадатковых ведаў давялося атрымаць спецыялісту, каб належным чынам спраўляцца са сваімі абавязкамі і не дапускаць памылак, даводзіцца пастаянна быць у курсе новых змяненняў заканадаўства.

Але Генадзь Шпакоўскі не абмяжоўвае сябе толькі адведзенымі рамкамі. Разам з іншымі спецыялістамі нярэдка выязджае на ліквідацыю аварыі або абрывы провада, каб як мага хутчэй ліквідаваць няспраўнасць, бо менавіта ў гэтым, у бесперабойным і надзейным забеспячэнні спажыўцоў электраэнергіяй, і заключаецца галоўная функцыя работнікаў арганізацыі.

Безумоўна, у штодзённым жыцці яна больш шырокая і запатрабавальная. Так, апошнім часам многія жыхары Бярэзіншчыны звяртаюцца ў РЭС з просьбай аб устаноўцы ў іх домаўладаннях электрычных катлоў ацяплення, што па меры замены электрасетак і робіцца. Некалькі гадоў назад праводзілася істотная рэканструкцыя электрасетак у горадзе з устаноўкай новых, больш магутных падстанцый. Вядзецца работа па ізаляцыі ліній электраперадач, што садзейнічае іх большай устойлівасці ў выпадку падзення дрэў, а пры іх перасячэнні над воднымі аб’ектамі стварае небяспеку для людзей (у першую чаргу для рыбакоў). Такім чынам, яшчэ адна з функцый работнікаў РЭС – прафілактыка электратраўматызму і гібелі людзей. У структуры РЭС знаходзяцца таксама і інспектары энергазбыту (з новага года яны стануць асобнай структурай), так што і пытанні выкарыстання электраэнергіі і яе крадзеж не абмінаюцца.

Работу бярэзінскіх энергетыкаў не назавеш простай і спакойнай, ажыццяўляецца яна па графіку 24х7 і не мае выхадных і свят. Нават 22 снежня, у іх прафесійны дзень. І сярод тых, хто клапоціцца аб тым, каб было ў доме кожнага з нас светла і ўтульна, і інжынер Генадзь Шпакоўскі.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Новости БелТА

Комментарии

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июль 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31