А гэта — амаль 40 гадоў. Спецыяльнасць у Зінаіды Мікалаеўны, на першы погляд, не надта жаночая, наогул сярод жанчын сустракаецца даволі рэдка. Яна – жылоўшчыца.
- Памятаю і новыя памяшканні нашага цэха, і ўсіх, з кім даводзілася працаваць, - гаворыць жанчына. – Многія ўжо пайшлі на заслужаны адпачынак. А мне цікавей жыць, калі ходзіш на працу, хаця я таксама ўжо даўно пенсійнага ўзросту. Шмат гадоў адпрацавала абвальшчыкам мяса, потым – жылоўшчыцай. Заявак у нас многа, без работы не прастойваем.
Калектыў цэха добры, зладжаны, тут існуюць узаемападтрымка і узаемаразуменне, узаемазамяняльнасць. Вельмі прыемна, калі спажыўцы дзеляцца добрымі водгукамі пра нашу прадукцыю. А іх нямала.
Акрамя любімай працы, хапае часу ў Зінаіды і на любімае захапленне, дзякуючы якому душа адпачывае. Яна вырошчвае на падворку кветкі і так аздобіла дворык свайго дома, што на працягу некалькіх гадоў запар трапляла ў лік пераможцаў раённага конкурсу па добраў-парадкаванні, што праводзіцца напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.