Я магу амаль усё!

Date 28.12.2023 Man
Comment 1232
Я магу амаль усё!

Уладзіслаў Усціновіч уладкаваўся ў даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Перасоўная механізаваная калона -182”каля двух гадоў таму назад.

У брыгадзе цесляроў пад кіраўніцтвам брыгадзіра Аляксандра Белага ён — у ліку лепшых работнікаў. З першых дзён зарэкамендаваў сябе станоўча – рухавы, працавіты, увішны, адказны.

— Многаму мяне навучыў бацька Канстанцін Антонавіч, ён – сталяр, — гаворыць Уладзіслаў. – Наогул, я магу амаль усё!

Абраная справа прыносіць Уладзіславу задавальненне, нягледзячы на тое, што рабочы дзень пачынаецца даволі рана і заканчваецца позна вечарам, да таго ж працаваць даводзіцца на вуліцы ў любое надвор’е.

– Будаўнік – гучыць горда, - дадае Уладзіслаў. - Амаль ва ўсіх новабудоўлях нашага горада і раёна ўкладзена майстэрства і прафесіяналізм бярэзінскіх будаўнікоў і нашай брыгады таксама.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30