- Сяргей Уладзіміравіч - чалавек адказны і надзейны, заўсёды добрасумленна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў, - так гаворыць пра яго начальнік аддзела тэхнічнага развіцця і транспарту Бярэзінскага філіяла Мінскаблспажыўтаварыства Уладзімір Грынкевіч.
Сяргей Уладзіміравіч з года ў год спраўна падтрымлівае машыну ў добрым стане і безаварыйна кіруе на дарогах на працягу дзесяцігоддзяў. У калектыве арганізацыі ён карыстаецца павагай як вопытны, надзейны працаўнік і сапраўдны прафесіянал.
- Інтарэс да тэхнікі ў мяне з дзяцінства, - гаворыць Сяргей Уладзіміравіч, - і адносіны да працы не могуць быць іншымі. Ды і іншай працы ніколі не шукаў, не ўяўляю сябе без нашага калектыву, нашай арганізацыі. Мы штодзень працуем на дабрабыт нашых спажыўцоў, нас штодзень чакаюць. І мы стараемся шчыраваць у нашай сферы абслугоўвання якасна, каб нашы спажыўцы былі задаволены.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.