Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго

Date 08.01.2024 Man
Comment 838
Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго

Эдуард Станкевіч працуе цесляром у дачынным унітарным прадпрыемстве «Перасоўная механізаваная калона -182».

– У Бярэзінскую будаўнічую арганізацыю ўладкаваўся параўнальна нядаўна, – гаворыць Эдуард Валянцінавіч. – Быў час – працаваў у Сенніцы, у Лідзе, у Мінску... У Беразіно ўжо таксама давялося папрацаваць на многіх аб’ектах – быў задзейнічаны на будаўніцтве школы, на будаўніцтве дахаў, парапетаў, таксама на будаў-ніцтве басейна залівалі сцяжкі падлогі і інш.

Зараз заняты рамонтам даху шматкватэрнага дома па вуліцы Максіма Горкага. У нашай брыгадзе разам з брыгадзірам 9 цесляроў. Калектыў невялікі, дружны, у нас, як кажуць, – адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

Эдуард Валянцінавіч, акрамя таго, – клапатлівы сын для сваёй хворай матулі і галава мнагадзетнай сям’і, дзе выхоўваюцца чатыры дачушкі.

Старэйшая Ангеліна ўжо працуе ў сферы гандлю, Дар’я – студэнтка педагагічнага каледжа, Марыя – васьмікласніца, а самай малодшай Аляксандры хутка споўніцца тры гады.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Рубрики: