Ён не толькі старанны добрасумленны працаўнік, а і аматар спартыўных спаборніцтваў.
Так, неаднойчы разам са сваімі калегамі яму даводзілася адстойваць гонар арганізацыі ў шматлікіх спартакіядах, лыжных гонках, турслётах. І не толькі раённага маштабу, а і рэспубліканскага.
Андрэй Анатольевіч родам з Брэсцкай вобласці. Выхоўваўся ў мнагадзетнай сям’і. З дзяцінства захапляўся футболам, з дзяцінства любіць лыжныя прагулкі. А яшчэ сярод яго любімых заняткаў - рыбалка.
- Люблю праводзіць вольны час на рэчцы з вудай, - гаворыць ён. – Адпачываць якасна і з карысцю для здароўя таксама трэба ўмець. Я і сына з дзяцінства далучаў да прыроды. Зараз Улад ужо сам працуе, адвучыўся, атрымаў будаўнічую спецыяльнасць.
Дарэчы, жонка Андрэя Анатольевіча Наталля Віктараўна працуе медсястрой у Бярэзінскай ЦРБ, таму здаровы лад жыцця – гэта сямейная традыцыя, сямейная каштоўнасць Іссараў.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.