І фармоўшчык, і вяндляр, і клапатлівая жонка

Date 15.02.2024 Man
Comment 863
І фармоўшчык, і вяндляр, і клапатлівая жонка

Святлана Гусакова працуе фармоўшчыкам і вяндляром каўбасных вырабаў  каўбаснага цэха аддзела прамысловасці Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства.

У каўбасным цэху яна шчыруе восем гадоў, аднак агульны яе працоўны стаж у аддзеле прамысловасці складае тры дзесяцігоддзі.

– Дагэтуль доўгі час шчыравала пекарам на хлебазаводзе, – гаворыць Святлана Уладзіміраўна. – А потым па сямейных абставінах (калі муж атрымаў групу інваліднасці) уладкавалася бліжэй да дому, каб не страчваць час на дарогу. Разам з мужам выгадавалі двух сыноў, маем унучку.

А яшчэ Святлана Уладзіміраўна любіць пакорпацца ў сезон на сваім агародзе, навесці належны парадак у кветніку. На ўсё гаспадыня стараецца знаходзіць час, праявіць увагу і клопат.

За сваю шматгадовую добрасумленную працу Святлана Гусакова неаднойчы была адзначана граматамі і падзякамі аддзела прамысловасці Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30