Прыклад дзядзькі стаў лёсам

Date 28.03.2024 Man
Comment 570
Прыклад дзядзькі стаў лёсам

Так без перабольшвання можна сказаць пра машыніста аўтагрэйдара філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” ДРБУ-192 Аляксандра Несцяровіча. Не першы год старанна і адказна працуе ён дарожнікам.

А прывёў яго ў гэтую прафесію прыклад роднага дзядзькі Анатоля Антонавіча– чалавека паважанага, ардэнаносца, ветэрана галіны, які таксама з’яўляўся адмысловым грэйдарыстам і майстрам найвышэйшага класа.

Так што вучыцца спасцігаць азы прафесіі і стаўлення да яе ў Аляксандра Паўлавіча было ў каго. Сёння ўжо і ён можа стаць годным настаўнікам і перадаваць свой вопыт, раскрываючы тайны высокага майстэрства работы на дарозе.

Гэтым днямі Аляксандр Несцяровіч разам са сваімі калегамі заняты добраўпарадкаваннем аграгарадка Паплавы. Вуліцы, на якіх папрацавалі дарожнікі, на вачах пераўвасабляюцца, робяцца роўнымі, прыгожымі, утульнымі. І вельмі прыемна ўсведамляць, што ў створаным харастве і зручнасцях для людзей ёсць і твая заслуга.

На жаль, пакуль што ў Аляксандра Несцяровіча няма ордэнаў. Але той факт, што яго фотаздымак - як аднаго з лепшых працаўнікоў Бярэзіншчыны - будзе занесены на раённую Дошку гонару, таксама шмат аб чым сведчыць, і перш за ўсё - аб прызнанні яго заслуг.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Кожная вясна – як першая Лучший участковый »