Ці як забыць пра пляж, які размяшчаўся каля гарадскога стадыёна. Лесвіца, лаўкі, драўляны масток, які вёў на казачны зялёны астравок сярод ракі, ларкі з марожаным…
Колькі вады ўцякло і колькі гадоў мінула з таго часу. Не пазнаць сёння Бярэзіну. Глядзіш на яе і душа баліць. Не толькі абмяльчэла яна. Увесь бераг у бутэльках – шкляных і пластыкавых, свежых і прынесеных паводкай. Пастаянныя кампаніі, што збіраюцца вабіць час на ўлонні, не зусім прыстойныя, забруджваюць навакольнае асяроддзе, а прыбіраць за сабой не лічаць патрэбным. Таму гэтай справай даводлзіцца займацца нам, нераўнадушным жыхарам прылягаючых дамоў. Толькі робім мы гэта ў сваім мікрараёне. А так хацелася б бачыць парадак на ўсім ўзбярэжжы, хаця б у межах горада, уключаючы пляж. Прыбраць смецце, паламаныя і гнілыя дрэвы і сучча, расчысціць загушчаныя зараслі, убраць непатрэбнае бадыллё, каб можна было ў любым месцы без страху прайсці па беразе ракі, адпачыць, пакупацца або парыбачыць.
Хто вінаваты ў тым, што наша прыгажуня Бярэзіна ператварылася ў сметнік і прыстанішча для выпівох, зарасла пустазеллем і кустоўем, страціла сваю рамантычную ўтульнасць і прыгажосць. Напэўна, і мы самі сваім раўнадушшам да яе лёсу. А рака ж просіць ад нас дапамогі. Магчыма, наспела неабходнасць звярнуць увагу зацікаўленых служб на неабходнасць разгледзець гэтую праблему і прыступіць да яе вырашэння? Упэўнена, што многія бярэзінцы прымуць удзел у навядзенні парадку на нашай любімай рацэ, бо людзей, нераўнадушных да яе лёсу, намнога больш, чым тых, хто засмечвае яе.
Старшыня рйвыканкама Андрэй Сакалоўскі сустрэўся з Надзеяй Мельнік і падтрымаў яе ініцыятыву. Адрасам правядзення рэспубліканскага суботніка на Бярэзіншчыне, які пройдзе 20 красавіка, якраз і стане прыбярэжная паласа ракі Бярэзіны, дзе будзе наводзіцца парадак і чысціня. І калі вы – таксама ў ліку нераўнадушных жыхарроў горада, далучайцеся да добрай і карыснай справы!