Першачарговая наша мэта - пазбегнуць бяды…

Date 19.04.2024 Man
Comment 505
Першачарговая наша мэта - пазбегнуць бяды…

Каб папярэдзіць магчымую бяду, што можа прынесці нядбайнасць людзей пры абыходжанні з агнем, бярэзінскія ратавальнікі штотыднева даследуюць жыллевы сектар. Найбольшай актыўнасці гэтая работа дасягае двойчы на год, калі праводзіцца міжведамасная акцыя «За бяспеку разам!».

Як вядома, акцыя пачалася 15 красавіка. Запланаваныя рэйды ужо прайшлі па весках Паплаўскага, Пагосцкага і Капланецкага сельскіх Саветаў Бярэзінскага раёна. Звычайна ў складзе рэйду – работнік службы ратавання, спецыяліст сельсавета, інспектар энергагазнагляду, далучаюцца таксама журналісты мясцовай газеты, педагогі, медыкі.

Першачарговая задача – наведаць асобныя катэгорыі грамадзян: інвалідаў, адзінокапражываючых старых, сем’і з дзецьмі. Усе грамадзяне, што злоўжываюць спіртнымі напоямі – на асобным спісе ў сельвыканкаме, і візіт да іх – абавязковое мерапрыемства рэйду. Падчас праверак жыллевага фонду прыходзіцца назіраць розныя карціны побыту людзей, і выкананне простых правілаў пажарнай бяспекі ў жыллі залежыць не столькі ад матэрыяльных магчымасцей сям’і, колькі ад добрасумленнасці гаспадара і яго неабыякавасці. Так, адзін жыхар вескі Капланцы не жадае мяняць батарэйку ў апавяшчальніку і прыбіраць з ляжанкі печы дровы, якія быццам бы там прасыхаюць… «Мяне Бог ратуе, гляньце, у мяне і Біблія ёсць!», – на любыя довады гаворыць мужчына. Яшчэ адзін гаспадар не ўспрымае, здаецца, усур’ез напамін пра неабходнасць замяніць батарэйку ў апавяшчальніку. «Для праверкі няхай вісіць, – кажа гаспадар. Я ж не куру ў хаце, што ў мяне можа здарыцца?».

Затое радуецца вока, калі бачым парадак ва ўсіх адносінах у шматдетнай сям’і. «У сакавіку ўжо быў у нас ваш начальнік, – кажа гаспадыня, - праходзьце, глядзіце, усе ў нас добра!». Сапраўды, так: у хаце парадак, печка нядаўна перакладзеная з улікам усіх нормаў, апавяшчальнікі працуюць.

Галоўная мэта рэйдаў – праінфармаваць людзей, указаць ім на тыя парушэнні, пра якія чалавек можа і не здагадвацца. Аказанне дадатковай сацыяльнай дапамогі асобным грамадзянам, папярэджанне правапарушэнняў – таксама сярод мэтаў акцыі.

Вольга Ермакова, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER