Працоўныя заслугі Дзмітрыя Кручко

Date 20.06.2024 Man
Comment 182
Працоўныя заслугі Дзмітрыя Кручко

Дзмітрый Кручко працуе вадзіцелем грузавога аўтамабіля ў лесапункце Бярэзінскага лясгаса больш за 10 гадоў, спецыялізуецца на перавозцы лясной тэхнікі і іншых буйнагабарытных грузаў.

Да сваіх штодзённых абавязкаў ён ставіцца з усёй адказнасцю і сумленнем. Таму нядзіўна, што яго працоўныя заслугі дастойна ацэньваюцца не толькі ў калектыве лясгаса, а і на ўзроўні вышэйстаячых арганізацый лясной галіны.

Летась з нагоды прафесійнага свята работнікаў лесу Дзмітрый Кручко таксама быў адзначаны граматай Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, а таксама граматай Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў леса і прыродавыкарыстання.

Дзмітрый Cяргеевіч не толькі выдатны вадзіцель, ён – аматар спартыўных спаборніцтваў, на сваім рахунку мае шматлікія поспехі і на гэтай, спартыўнай, «глебе». Нават у абласных спаборніцтвах сярод работнікаў лясной галіны неаднойчы займаў прызавыя месцы ў сваёй узроставай групе.

Радасць яго перамог заўсёды па-дзяляюць з ім не толькі калегі па рабоце, а і любімая сям’я – яго заўзятыя фанаты і балельшчыкі – жонка Вольга з дачушкай Алінай.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Рубрики: