Калі халады дыктуюць свае правілы…

Date 20.10.2024 Man
Comment 383
Калі халады дыктуюць свае правілы…

Халодныя кастрычніцкія ночы дыктуюць свае правілы, і зараз паўсюль у жылым сектары грамадзян ад комінаў цягнецца дымок… Добра, калі дбайны гаспадар прывеў за лета сваю печку ў належны стан. А гэта зусім няцяжка – падмазаць расколіны, пабяліць комін, замацаваць топачную дзверку, вычысціць комін ад сажы.

Акрамя таго, штогод неабходна мяняць батарэйку ў апавяшчальніку і пільна сачыць за станам электрасетак у доме. Як паказвае жыццё, не ўсе домаўладальнікі звяртаюць належную ўвагу на гэтыя пытанні. Вынік – рост пажараў у асенне-зімовы час.

Не ўсе людзі чытаюць мясцовую газету – такім чынам, не ведаюць сітуацыю з пажарамі ў раёне; далёка не кожны карыстаецца інтэрнэтам, дзе можна пачытаць пра прычыны ўзгаранняў. І не надта ахвотна ідуць людзі на сельскія сходы, дзе асвятляецца дадзеная тэматыка. Выхад застаецца адзін – патруляванне выратавальнікамі жылога сектара. Выхадныя дні – не выключэнне. Дапамагала працаваць ратавальнікам і Валерыя Шмарлоўская, актывістка клуба юных ратавальнікаў «Сірэна».

Асаблівая ўвага аддавалася шматдзетным сем’ям, адзінокім старым, інвалідам, а таксама тым людзям, што злоўжываюць спіртным. Тут дзеля ўздзеяння на іх прымяняецца комплексны падыход: аккумуліруюцца магчымасці ратавальнікаў, сельскага Савету, міліцыянераў, раённай бальніцы. У кожным доме абавязкова пакідаем улёткі аб правілах пажарнай бяспекі, дзесьці аказваем і канкрэтную дапамогу: усталеўваем пажарныя апавяшчальнікі, мяняем батарэйкі ў іх.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER