Адрамантуй печку і спі спакойна?

Date 28.10.2024 Man
Comment 384
Адрамантуй печку і спі спакойна?

Дзеля забеспячэння ўласнай бяспекі патрэбна яшчэ трымаць у парадку электрасеткі, усталяваць у кожным пакоі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, не пакідаць дзяцей без нагляду, не курыць у хаце. Здаецца, многа ўмоў, але ж для дбайнага гаспадара іх выкананнне не будзе складаць праблемы.

У выхадныя дні ратавальнікі даследавалі жылле грамадзян, каб устанавіць небяспечныя фактары, даць канкрэтныя парады уладальнікам прыватнага жылля. Мы выехалі ва ўсе сельскія Саветы Бярэзінскага раёна, аддаючы пры праверках перавагу жыллю адзінока пражываючых пажылых грамадзян, шматдзетных сем’яў, інвалідаў. Асаблівая ўвага – тым, хто даўно і моцна сябруе са спіртнымі напоямі: ужыванне спіртнога часцей за ўсе суправаджаецца і курэннем, а гэта – найбольш часты фактар узнікнення пажару і гібелі ў агні людзей.  

Найбольш характэрныя парушэнні, выяўленыя ў іх дамах за перыяд рэйду – адсутнасць батарэйкі ў пажарным апавяшчальніку, няспраўныя дзверцы печаў атаплення, курэнне ў хаце. У кожным доме мы даем парады людзям, прапануем шляхі вырашэння “проціпажарных” праблем. Як правіла, людзі дзякуюць за праяўленую ўвагу і абяцаюць выправіць усе недахопы ў самы кароткі час.

Па выніках рэйдаў будуць рыхтавацца адпаведныя пісьмы: некаторым грамадзянам – аб небяспечным стане жылля іх пажылых бацькоў, у міліцыю – пра неабходнасць правесці дадатковую работу з грамадзянамі, што злоўжываюць спіртным, у сацыяльную службу – пра неабходнасць адраснай дапамогі інвалідам і адзінокім старым.

На 28 кастрычніка ў Бярэзінскім раёне здарыліся 18 пажараў, фактаў гібелі людзей у агні няма.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER