У ходзе мерапрыемстваў з работнікамі галіны сустракаюцца не толькі старшыні прафсаюзных камітэтаў гаспадарак, а і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі эканамічнай службы. Тут узнімаюцца многія праблемы вытворчасці, а таксама пытанні навядзення парадку і стварэння належных умоў працы, абмяркоўваюцца патрэбы і запыты дня сённяшняга ў межах звычайнай жыццёвай гутаркі. І канечне ж, абавязковым атрыбутам падобных сустрэч з’яўляецца ўручэнне падарункаў кожнаму працаўніку ферм.
Акцыя “Наш жывёлавод” ужо прайшла ў такіх гаспадарках, як СУП “АграМАЗ”, СУП “Здравушка-агра” і ААТ “Першамайскі”. Неўзабаве яна завітае і ў іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна.