– Вялікі дзякуй за старанную працу, – гаварыў падчас сустрэч Аляксандр Аўтухоў. – Яна ў вас складаная і вельмі адказная. Таму жадаю вам новых вытворчых поспехаў, а самае галоўнае – моцнага здароўя. Памятайце, што паказчыкі ў многім залежаць ад захавання тэхналогіі і выканання вытворчай дысцыпліны. Калі ў кагосьці ёсць пытанні або жыццёвыя праблемы, гатоў выслухаць кожнага, разабрацца і аказаць дапамогу. І не толькі сёння, а ў любы іншы дзень.
На памяць аб мерапрыемстве ўручылі падарункі. Не толькі для калектыўнага выкарыстання, а і індывідуальныя.
– Акцыя “Наш жывёлавод” з’яўляецца адной з ужо традыцыйных штогадовых форм работы нашай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, - дадала ў нашай гутарцы Ірына Чабатар. – Не толькі работнікі гэтай галіны знаходзяцца ў полі нашага зроку. Клапоціцца прафкам пра ўсіх членаў калектыву. Гэта і пытанні аховы працы, і распрацоўка мер маральнага і матэрыяльнага заахвочвання ў час правядзення той ці іншай сельскагаспадарчай кампаніі, вызначэнне і заахвочванне лепшых працаўнікоў, арганізацыя сумеснага правядзення вольнага часу, экскурсійныя паездкі і г.д. Усё гэта з’ядноўвае нас і дапамагае ў працы.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.