Каб дзеці не сустрэліся з  небяспекай…

Date 12.02.2025 Man
Comment 204
Каб дзеці не сустрэліся з  небяспекай…

Каб было менавіта так, неабходна вучыць дзяцей бяспечным паводзінам з самага маленства. Як правіла, у гэтай рабоце вялікую ролю маюць намаганні настаўнікаў і выхавацеляў, аднак жа хочацца нагадаць бацькам, што ў справе навучання дзяцей асноўны «цяжар» павінен класціся менавіта на плечы таты і мамы малых.

Работнікі службы ратавання таксама ўдзельнічаюць у гэтай важнай місіі: на пастаяннай аснове ў дзіцячых садках і школах праводзяцца ўрокі бяспекі, акцыі, трэнінгі, вучэбныя эвакуацыі, конкурсы.  Так, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела Вольга Ермакова правяла заняткі з вучнямі пачатковых класаў гарадскіх школ Беразіно. Дзецям прапанавалі гульнёвы фармат работы, падчас якога яны глядзелі мульцікі, тэлефанавалі ў службу ратавання, вызначалі правільнасць дзеянняў пры небяспечных жыццевых абставінах, адказвалі на пытанні віктарыны.

Першы намеснік начальніка Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Анцыпаў нагадвае:

«Пільны нагляд за дзецьмі – абавязак кожнага з бацькоў. Такая прычына пажару, як свавольства дзяцей з агнём, з'яўляецца адной з асноўных прычын узгаранняў. Ёсць выпадкі, калі малалетнія дзеці проста не паспяваюць уцячы з «месца злачынства» ці хаваюцца, што вядзе да трагедыі. Акрамя таго, у Беларусі штогод адбываюцца выпадкі гібелі і траўміравання дзяцей пры паражэннях электрычнасцю, пры выпадзенні з вокнаў, падчас купання на вадаёмах. Прычынай пераважнай большасці гэтых здарэнняў з'яўляецца недагляд дзяцей з боку бацькоў. Беражыце дзяцей, строга кантралюйце іх гульні, прыбярыце з бачных месцаў запалкі і запальніцы, растлумачце малым небяспечнасць гульняў з агнём. Таксама памятайце, што нельга адпускаць дзяцей адных да вадаему. Беражыце сябе і сваіх дзяцей, і памятайце нумар службы ратавання 112».

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER