Сябруем з законам і бяспекай  

Date 24.02.2025 Man
Comment 135
Сябруем з законам і бяспекай  

Міжведамасная акцыя «Сябруем з законам» крочыць зараз па школах краіны. У прафілактычнай рабоце задзейнічаны і ратавальнікі. Так, інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала за апошні тыдзень шэсць школ з прафілактычнымі ўрокамі бяспекі для дзяцей.

Школьнікам прапанавалі гульнёвы фармат работы, падчас якога яны глядзелі фільмы, тэлефанавалі ў службу ратавання, называлі знакі пажарнай эвакуацыі, вызначалі правільнасць дзеянняў пры небяспечных жыццёвых абставінах, адказвалі на пытанні віктарыны. Толькі планамерная работа з дзецьмі дазволіць нам знізіць колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх, замацуе веды дзяцей пра ўласную бяспеку. Натуральна, у гэтай рабоце ўдзельнічаюць таксама і педагогі, і бацькі.

Начальнік Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік нагадвае бацькам:

«Пільны нагляд за дзецьмі – ваш непасрэдны абавязак. Такая прычына пажару, як свавольства дзяцей з агнём, з'яўляецца адной з асноўных прычын узгаранняў. У пераважнай большасці здарэнняў з удзелам дзяцей гэтых выпадкаў можна было пазбегнуць, калі б бацькі былі больш уважлівыя і не думалі стандартным перакананнем «с намі гэта не здарыцца». Беражыце дзяцей, строга кантралюйце іх гульні, прыбярыце з бачных месцаў запалкі і запальніцы, растлумачце малым небяспечнасць гульняў з агнём. Таксама памятайце, што нельга адпускаць дзяцей адных да вадаёму. Штодня вучыце малых мерам бяспекі перш за ўсё сваім станоўчам прыкладам. А педагогі і ратавальнікі вам у гэтым дапамогуць».

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER