У выхадныя дні ратавальнікі правяралі жыллё бярэзінцаў

Date 24.02.2025 Man
Comment 188
У выхадныя дні ратавальнікі правяралі жыллё бярэзінцаў

«Дзякуй за ўвагу, але ў нас усё добра!» – найчасцей такое даводзіцца чуць ад пенсіянераў пры праверках жыллёвага фонду. Пажылыя людзі звычайна ўпэўнены ў тым, што печкі яны топять правільна, электрапрыборы зараз сучасныя і надзейныя…

Падобных перакананняў можна прыводзіць мноства. Падчас гутарак з людзьмі ў пэўных рэчах прыходзіцца іх пераконваць. Так, печка прыгожая, але ж ці даўно вы тынкавалі комін?.. Так, электрапрыборы сучасныя, але ж перагрузка электрасетак можа прывесці да пажару.  А з курэннем трэба быць асабліва ўважлівымі, забаронена курыць у спальных пакоях і месцах для адпачынку.

Узброіўшыся памяткамі, ратавальнікі Бярэзіншчыны разам з карэспандэнтам раённай газеты праверылі жыллё асобных катэгорый грамадзян у найбольш спрыяльны час – выхадныя дні, калі верагоднасць пагутарыць з гаспадарамі большая.

Першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Анцыпаў расказвае:

«Галоўная наша задача – папярэдзіць бяду. Важна нагадаць чалавеку аб правілах утрымання ў належным стане печак, бо некаторыя такія недахопы патрабуюць часу і значных грошай для іх ліквідацыі. Абавязкова гаворым пра ўтрыманне ў спраўнасці пажарных апавяшчальнікаў. Дзіцячая свавольства з агнём з'яўляецца адной з прычын пажараў, таму патрабуем ад дарослых пастаяннага нагляду за дзецьмі.

Нагадваем дарослым людзям пра неабходнасць прыкласці пэўныя намаганні для прывядзення жылля іх пажылых бацькоў у парадак. Гэта патрэбна не для правяраючых асоб, а для захавання жыцця вашага роднага  чалавека. Падчас праверак розныя службы часта сустракаюцца з недаглежданымі, хворымі, несамастойнымі старымі людзьмі, якім патрабуецца дапамога. Пра гэта неабходна паклапаціцца менавіта вам».

У кожным доме пасля прафілактычнай гутаркі ратавальнікі раздавалі наглядную прадукцыю, якая дапаможа не забыцца правілы пажарнай бяспекі і нагадае адзіны нумар службы ратавання 112.

З ахвотай у прафілактычную работу ўключыўся і юны ратавальнік з клуба «Сірэна» Васіль Калянковіч. Дарэчы, юнак ужо прыняў рашэнне ісці вучыцца ў спецыялізаваны ліцэй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

По информации МЧС

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Сябруем з законам і бяспекай   Нашли своё счастье »