У нядаўна адрамантаваным, светлым і ўтульным сельскім доме культуры вескі Новіны прайшоў сельскі сход жыхароў. Дадзеная форма работы – традыцыйная для ратавальнікаў. Яна дазваляе данесці важную інфармацыю да сялян, паказаць навучальныя фільмы, адказаць на пытанні людзей, выявіць праблемныя пытанні ў іх жыцці. Прыемна, што людзі прыйшлі на мерапрыемства разам з дзецьмі-школьнікамі. А сабіраць іх дапамагала актыўная і нераўнадушная дырэктар дома культуры Святлана Клімовіч. Не першы год мы ўзаемадзейнічаем дзеля бяспекі нашых землякоў.
Мерапрыемства правяла інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова. Яна расказала людзям пра прычыны пажараў, прывяла прыклады ўзгаранняў у раёне, паказала відэафільм, правяла з дзецьмі гульні. Наперадзе вясенні пажаранебяспечны перыяд, таму надзвычай важнай і актуальнай стала інфармацыя пра недапушчэнне выпальвання сухой расліннасці і спальвання смецця па правілах. «Рэкламаванне» пажарных апавяшчальнікаў – звычайны і абавязковы элемент любога мерапрыемства ратавальнікаў: дзеці з гонарам засведчылі, што гэты карысны прыбор маецца ў іх дамах. Кожны ўдзельнік схода атрымаў карысную наглядную прадукцыю ад службы ратавання.
Напрыканцы людзі задавалі пытанні: яны датычыліся розных аспектаў жыцця сялян – людзей хвалюе добраўпарадкаванне іх населенага пункта, стан дарог, пытанні сацыяльнай дапамогі для рамонту печак і электраправодкі.
Беражыце ад пажару сваю маёмасць! Не пакідайце без нагляду малых дзяцей! Дапамажыце пажылым родзічам адрамантаваць печы і электраправодку ў іх дамах, купіце для роднага чалавека аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Нераўнадушша здольнае ратаваць жыцці людзей.