Ведаюць і шануюць стараннага механізатара ў гаспадарцы за яго працавітасць, веданне справы і яе своечасовае і якаснае выкананне. Да таго ж, Міхаіл Аркадзьевіч – спецыяліст вельмі ўнікальны і з’яўляецца адзіным працаўніком, які выконвае ўсе віды работ з ядахімікатамі і займаецца ўнясеннем мінеральных угнаенняў.
З наступленнем спрыяльнага надвор’я спачатку на трактары ўносіў угнаенні, потым прыступіў да падкормкі азімых. Наперадзе шмат іншых спраў па доглядзе пасеваў, іх захаванні і апрацоўцы супраць хвароб і шкоднікаў. У распараджэнні спецыяліста знаходзяцца аж дзве адзінкі тэхнікі – апырсквальнік «Раса» і асноўны трактар-працаўнік МТЗ-82. Тэхніка ў механізатара заўсёды знаходзіцца ў «баявым стане», ніколі не падводзіць свайго гаспадара, таму і паспявае ён за год выканаць шмат работы. А ў тым, што яна заўсёды толькі высокага класа, у гаспадарцы даўно пераканаліся, таму і давяраюць механізатару такі важны і адказны ўчастак.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.