Мужчыны на ферме – гэта норма!

Date 14.03.2025 Man
Comment 99
Мужчыны на ферме – гэта норма!

З той думкай, што работа на ферме – чыста жаночая справа, Сямён Волкаў катэгарычна нязгодны. Так, адзначае ён, у жывёлагадоўлі не вельмі часта сустрэнеш мужчын. А шкада, бо тут заўсёды хапае працы, якая патрабуе фізічнай сілы і дапамогі кабетам у вырашэнні многіх пытанняў, адчування моцнага мужчынскага пляча. У гэтым плане Сямён Георгіевіч – надзейны памочнік работніц МТФ “Мікулічы” ААТ “Першамайскі”. А працуе ён тут даглядчыкам жывёлы і абслугоўвае статак, які налічвае 180 галоў.

У жывёлагадоўлю прыйшоў яшчэ юнаком, дакладней у 16 гадоў, калі толькі закончыў дзевяць класаў Мікуліцкай школы. Выбар прафесіі не быў выпадковым: на мясцовай ферме шчыравалі маці-даярка і бацька – таксама жывёлаводам. Таму любоў да жывёлы ў мужчыны ўжо даўняя, як і да справы, якой займаецца ўжо больш як трыццаць гадоў.

– Мне падабаецца мая праца, – шчыра расказвае Сямён Георгіевіч. – Заўсёды іду на ферму з добрым настроем. Тут у нас сапраўдны сямейны мікраклімат. Задавальняюць і ўмовы працы, і зарплата, і адносіны кіраўніцтва гаспадаркі. Радуе і тое, што наш калектыў, узяўшы добры рытм яшчэ летась, не збіваецца з яго і зараз, нарошчвае паказчыкі па вытворчасці малака і мяса. І вельмі прыемна ўсведамляць, што ў гэтых поспехах ёсць і мой уклад, а мае намаганні садзейнічаюць росту паказчыкаў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Івана ЖУКОЎСКАГА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Все дороги по плечу Очень важно – передать опыт »