Яе ўдзячная місія

Date 14.03.2025 Man
Comment 106
Яе ўдзячная місія

Кожны з нас па натуры чалавек спагадлівы і заўсёды гатоў прыйсці на дапамогу хвораму або нямогламу. Але разавая дапамога і пастаянны догляд падобных людзей – зусім розныя рэчы. І для таго, каб з часам ці нават з гадамі не страціць у сабе міласэрнасць, добразычлівасць, не ачарсцвець душой, трэба мець сапраўды вялікае сэрца. Менавіта такое сэрца падарыў лёс Ларысе Уладзіміраўне Апарэвіч з вёскі Жукавец.

Вось ужо больш за 20 гадоў яна з’яўляецца сацыяльным работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Зараз у жанчыны пад апекай чатыры аднавяскоўцы – адной з іх 96 гадоў, астатнім – за восемдзясят. У кожнага з іх не толькі багаты жыццёвы шлях, а і цэлы стос хвароб, якія не дазваляюць ім самастойна весці гаспадарку. Выручае сацыяльны работнік. Ларыса Уладзіміраўна па 3-4 разы на тыдзень наведвае іх, камусьці дапаможа прыбраць у доме, камусьці з аўталаўкі прынясе прадукты, каму – камунальныя паслугі аплаціць, каму – нават абед згатуе. А бывае, што і ўсё разам даводзіцца рабіць. Толькі работа гэтая жанчыне не ў цяжкасць, бо прывыкла яна за сваё жыццё да работы з людзьмі на папярэдняй пасадзе брыгадзіра, у якасці былога дэпутата сельскага Савета. Жыць для іншых і іх інтарэсамі – удзячная місія, якую годна могуць выконваць толькі выбраныя. Ларыса Апарэвіч – з іх кагорты.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Искать и не сдаваться Трудится с отдачей »