А вам даспадобы сухая сыроватка?

Date 14.03.2025 Man
Comment 28
А вам даспадобы сухая сыроватка?

Сваю працоўную дзейнасць Ала Мікалаеўна Затайдух пачынала з гандлю. Але далейшы жыццёвы шлях прывёў яе зусім у іншую галіну, дзе яна змагла знайсці сябе як прафесіянал і раскрыць сваё майстэрства. І вось ужо 18 гадоў жанчына працуе на Бярэзінскім вытворчым участку філіяла “Здравушка-мілк” ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”.

Яна – сепаратаршчык чацвёртага разраду сыраробнага аддзялення. З запалам і веданнем справы расказвае аб тонкасцях вытворчасці, аб тым, як ідзе працэс варкі сыроў, як атрымліваюцца смятанка і масла, які шлях праходзіць малочная сыроватка, што таксама не страчвае сваіх каштоўных якасцей і не трапляе ў адходы, а ў цэху сухога абястлушчанага малака ператвараецца ў карысны і даволі запатрабаваны прадукт – сухую сыроватку.

На прадпрыемстве Ала Затайдух з 2007 года і ніколькі не шкадуе аб тым, што аднойчы прыйшла сюды. Прыйшла, каб стаць адным з лепшых спецыялістаў, звязаць сваё жыццё з дружным калектывам, каб застацца тут назаўсёды. У снежні мінулага года вытворчы ўчастак адзначаў сваё 40-годдзе з дня адкрыцця тагачаснага сырзавода. Як бачым, амаль палову гэтага тэрміну Ала Мікалаеўна з’яўлялася яго нястомным працаўніком.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Ответственность за дело В борьбе со стихиями »