Галоўная задача Уладзіміра Уладзіміравіча, як і яго калег, заключаецца не толькі ў бесперабойным забеспячэнні электрычнасцю спажыўцоў, а і ў належным рамонце і доглядзе абслугоўваемай лініі электраперадач. А тут нярэдка здараюцца, у прыватнасці, абрывы правадоў: з-за моцнага ветру, з-за падзення дрэва, з-за абледзянення. Так што без спраў сядзець не даводзіцца. Ды і ўчастак абслугоўвання работнікаў Мачаскай падстанцыі (а тут заняты тры электраманцёры, вадзіцель і майстар) даволі вялікі – ад мяжы з суседняй Магілёўскай вобласцю, вёскі Васілеўшчына і аж да Пагоста.
Сваё незвычайнае для нашай мясцовасці прозвішча мужчына тлумачыць тым, што яго бацька – выхадзец з казахскіх немцаў, які ў свой час асеў на Бярэзіншчыне, дзе і нарадзіўся хлапчук. Што ж, годным чалавекам аказаўся сын, працавітым і адказным, раз яго фотаздымак будзе занесены на раённую Дошку гонару.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.