Вырваць на агародзе кветкі і буракі, адвезці ў хляўчук дровы, пабаранаваць градку – пасільная для дзіцячых рук работа, якая ва ўмовах добрага надвор’я нават і прыемная: дзеці заўзята працавалі, жартавалі. Адной з гаспадынь прывезлі і замянілі батарэйку у пажарным апавяшчальніку. Усім гаспадарам нагадалі пра падтрыманне супрацьпажарнага парадку ў доме, уручылі буклеты: наперадзе ацяпляльны перыяд – а гэта час, калі трэба пільна назіраць за станам ацяпляльных прыбораў і электраабсталявання.
Інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова расказвае:
«Як правіла, у асенне-зімні час колькасць пажараў павялічваецца, і нярэдка менавіта пажылыя людзі становяцца віноўнікамі і ахвярамі вогненных здарэнняў. Беражыце пажылых родзічаў: часцей наведвайце блізкіх людзей, дапамажыце ім прывесці ў належны стан печкі і электраправодку, усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі».
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)