Варта дадаць, што у весцы Высокая Гара ў студзені гэтага года адбыўся пажар, на якім загінуў чалавек. Трагічны выпадак быў і ў весцы Шавярнічы Дзмітравіцкага сельсавета.
Зделя зберажэння жылля ад пажару кожнаму домаўладальніку трэба ведаць:
-
курыць у жылых пакоях - надзвычай небяспечна;
-
нельга перанакальваць печку і пакідаць на гарачых ляжанках рэчы;
-
варта сачыць за работай электрычных прыбораў і выключаць іх з разеткі пасля выкарыстання. Халадзільнік, газавы і электрычны кацел, бойлер – выключэнні з гэтага правіла.
-
важна ўсталяваць у кожным пакоі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і падтрымліваць іх ў працаздольным стане: раз у год ачышчайце прыбор ад пылу і мяняйце ў ім батарэйку.
Пры любой наздвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 112.