Выплата заработнай платы – на кантролі

Date 14.03.2022 Man
Comment 705
Выплата заработнай платы – на кантролі

Чарговае пасяджэнне камісіі па кантролі за своечасовай выплатай заработнай платы адбылося ў канферэнц-зале Бярэзінскага райвыканкама.

Як адзначыў намеснік старшыні Бярэзінскага райвыканкама, старшыня камісіі Павел Сугака, на 25 лютага, паводле дадзеных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, па зарплаце з адлічэннямі за студзень 2022 года па крузе арганізацый, улік якіх вядзе статыстыка, уключаючы і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, была выплачана поўнасцю, і падкрэсліў неабходнасць своечасовай выплаты зарплаты за люты 2022 у тэрміны, прадугледжаныя калектыўнымі дагаворамі.

Павел Сугака заўважыў, што асноўнымі задачамі ў аплаце працы з’яўляецца забеспячэнне выканання заканадаўства аб працы арганізацыямі, правядзенне палітыкі, накіраванай на забеспячэнне росту заработнай платы работнікаў і своечасовасці выплаты. Акрамя таго, кіраўнікам арганізацый рэкамендавана планаваць выплаты стымулюючага характару, адначасовымі выплатамі, прадугледжанымі калектыўнымі дагаворамі, на выплату зарплат таксама накіроўваць сродкі эканоміі, атрыманыя ад скарачэння ўсіх відаў затрат.

Акрамя таго, старшыня камісіі ўказаў на неабходнасць удзяляць увагу пытанню аб парадку даналічэння заработнай платы да ўзроўню не ніжэй мінімальнай (з 01.01.2022 г. – 457,0 руб.), своечасовасці выплаты сярэдняга заробку пры прадастаўленні працоўнага водпуску і канчатковага разліку пры звальненні, своечасовасці выплаты дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, кампенсавання камандзіровачных расходаў.

Таксама былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў, запрошаных на пасяджэнне камісіі, аб крыніцах і тэрмінах выплаты заработнай платы за люты 2022 года.

IMG 7261с

IMG 7262с

IMG 7263с

IMG 7264с

IMG 7265с

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтра.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER