Сустрэча з прафсаюзным юрыстам

Date 31.03.2022 Man
Comment 958
Сустрэча з прафсаюзным юрыстам

Сёння ў рамках рэспубліканскага прафсаюзнага прыёму грамадзян па пытаннях тлумачэння працоўнага заканадаўства прафсаюзныя юрысты раз’ехаліся па ўсёй краіне, каб сустрэцца з грамадзянамі і адказаць на хвалюючыя пытанні.

Бярэзіншчыну наведала галоўны прававы інспектар Мінскай абласной арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Марына Шабуня, якая сумесна са старшынёй Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аленай Токан правяла прыём грамадзян у актавай зале адміністрацыйнага будынка спіртзавода і потым у кабінеце старшыні А.М.Токан.

- Наогул, пытанняў за дзень прагучала вельмі шмат. Праблемы былі разгледжаны і ўзяты на кантроль, наведвальнікі атрымалі грунтоўныя адказы і кансультацыі.

- Падобныя прыёмы грамадзян праводзяцца штомесяц, - зазначае Алена Міхайлаўна. – Прафсаюзы заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу і падтрымаць.

 

 Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER