Несумненны кандыдат у тысячнікі

Date 08.08.2022 Man
Comment 340
Несумненны кандыдат у тысячнікі

Несумненны кандыдат у тысячнікіНа пачатку тыдня на Бярэзіншчыне афіцыйна былі зарэгістраваны і адзначаны каштоўнымі падарункамі ў сувязі з дасягненнем працоўных перамог на жніве тры вадзіцелі, якія з пачатку ўборкі перавезлі па тысячы тон збожжа. Адзіным камбайнёрам-тысячнікам з’яўляўся вядомы ў раёне камбайнер ААТ “Пагосцкі” Вячаслаў Кашлачоў.

Між тым, жніво не стаіць на месцы, набірае свае тэмпы і называе ўсё новых лідараў. Неўзабаве да ліку тысячнікаў далучыцца і вадзіцель СУП “АграМАЗ” Аляксандр Баранаў. Вось ужо восьмы сезон шчыруе ён на палетках, дастаўляе ад камбайнаў бясцэнны груз. Даводзілася і ў мінулыя гады дасягаць запаветнай лічбы, за што атрымліваў граматы і каштоўныя падарункі.

Усяго невялічкі час аддзяляе яго ад пераадолення тысячнага рубяжа, і ўжо заўтра (калі не падвядзе надвор’е і яго магутны сталёвы “МАЗ”) Аляксандр Баранаў годна будзе прадстаўляць свой працоўны калектыў на лінейцы лепшых вадзіцеляў раёна.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER