Да новага жніва – новы КЗС

Date 09.08.2022 Man
Comment 985
Да новага жніва – новы КЗС

Сёлетняму жніву ў СУП “АграМАЗ” папярэднічала адна вельмі важная падзея, якая напрамую вязана з уборачнай кампаніяй. Тут быў здадзены ў эксплуатацыю новы зернесушыльны комплекс. Ды які! Хаця, што там гаварыць залішняе, калі ўсё і без таго добра відаць на зробленых фотаздымках. Тым не менш, унясём крыху яснасці. Расказвае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства:

- Новы КЗС выглядае больш выйграшна на фоне аналагічных канструкцый мінулых гадоў, у тым ліку і той зернесушылкі, якая выкарыстоўвалася ў нас да гэтага года. Назаву асноўныя адрозненні і плюсы гэтага агрэгата.

Па-першае, работа КЗС поўнасцю камп’ютаравана, дакладней усе яго тэхналагічныя працэсы.

Па-другое, адначасовая загрузка шахты складае парадка 60 тон.

Па-трэцяе, адзначаецца эканомія паліва пры дапрацоўцы кожнай тоны зерня (КЗС працуе на дызельным паліве). Па-чацвёртае, тут устаноўлена магутная сістэма ачысткі зерня, у тым ліку і лінія па падрыхтоўцы насення непасрэдка да высеву без дадатковай яго апрацоўкі.

Яшчэ адзін станоўчы момант заключаецца  тым, што на гэтым комплексе можна дапрацоўваць усе асноныя віды зерневых культур. Істотным дадаткам да КЗС з’яўляюцца дзве ёмістасці на тысячу кубаметраў кожная для захоўвання зерня. А гэта, зноў жа, істотная эканомія на транспарціроўку пры дастаўцы зерня на склады.

Дададзім, што комплекс створаны беларускімі вытворцамі на “Амкадоры”, ён просты ў абслугоўванні – яго ў змену абслугоўвае ўсяго два спецыялісты гаспадаркі, якія перад гэтым у Горках прайшлі спецыяльныя курсы падрыхтоўкі.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER