Абеды дастаўляе жонка

Date 13.08.2022 Man
Comment 769
Абеды дастаўляе жонка

Валянцін Прыгоцкі з’яўляецца адным з лепшых механізатараў ААТ “Першамайскі”. На сваім магутным энерганасычаным трактары МТЗ вясной ён займаўся сяўбой. А зараз, калі ў гаспадарцы ідзе жніво, Валянцін Анатольевіч заняты клопатам пра будучы ўраджай і займаецца ворывам глебы на тых участках, дзе неўзабаве пасеюць азімы рапс. Так што час у механізатара ляціць вельмі хутка і дамоў ён вяртаецца зусім не ў 17 гадзін вечара. Ды і на абед такой гарачай парой трапіць таксама не выпадае.

Але В. Прыгоцкі ведае, што яго жонка заўсёды будзе побач у час абеду і даставіць яго свайму суджанаму прама на поле. А сакрэта ў такой з’яве няма ніякага: жонка Валянціна Анатольевіча, якая працуе ў гаспадарцы прыбіральшчыцай службовых памяшканняў, на час жніва мяняе сваю прафесію і дастаўляе на палеткі абеды ўсім удзельнікам жніва. У тым ліку і свайму мужу.

Вольга Мікалаеўна працуе ў пары з вадзіцелем замацаванай адміністрацыяй гаспадаркі для падвозу абедаў аўтамашыны Дзянісам Макарэвічам і заўсёды своечасова дастаўляюць свой каштоўны груз да месца прызначэння.

А гатуюць смачныя стравы для першамайцаў повары “Беларускага бістро”, што ў Паплавах. Нараканняў на якасць блюд ад удзельнікаў жніва не паступала ніколі.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER