Віной таму – істотная палегліца збожжавых, якая ўтварылася на многіх палетках пасля капрызаў надвор’я.
А гэтая акалічнасць ускладняе працэс уборкі, запавольвае яе тэмпы. Мясцовыя камбайнеры імкнуцца супрацьстаяць цяжкасцям, пільна сочаць за якасцю сваёй работы і імкнуцца не дапускаць марнавання або страт вырашчана ўраджаю.
На ўборцы задзейнічана тры экіпажы, якімі кіруюць Віктар Лучына, Пётр Чалей і Васіль Рашотка. Адпаведна і тры аўтамабілі задзейнічаны на адвозцы збажыны, чацвёрты “МАЗ” абслугоўвае зернесушыльны комплекс і дастаўляе дапрацаванае збожжа ў сховішчы і на склад.
Пакуль што на рахунку гаспадаркі толькі крыху менш паловы ўбраных плошчаў. Тут намалочана больш за тысячу тон пры сярэдняй уражайнасці 43,5 цэнтнера з гектара.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.