Найбліжэй да фініша падыйшлі сельгасфіліял “Ома” і ААТ “Брадзец”, якім ўбіраць засталося адпаведна пяць і дзесяць працэнтаў даведзеных плошчаў. Нягледзячы на высокія тэмпы ўборачных работ, гэты гаспадаркі маюць і добрую ўраджайнасць. У “Оме” яна складае 41,1 цэнтнера з гектара, у “Брадцы” – 35,7, што вышэй сярэднераённага паказчыка.
У супрацьвагу ім, на палетках такіх гаспадарак, як ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”, ААТ “Уша” і СП “Арэшкавічы” ўбрана на гэтую дату было толькі адпаведна 53, 68 і 69 працэнтаў пасяўных плошчаў.
У сярэднім па раёнезбожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 79 працэнтах.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.