Ад рапса адмаўляцца не будзем!

Date 16.08.2022 Man
Comment 396
Ад рапса адмаўляцца не будзем!

Сёння, у час візіту ў Смалявіцкі раён, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы селекцыйна-насенняводчы комплекс Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па земляробству, адным з пунктаў размовы закрануў пытанне пашырэння ў краіне вырошчвання такой культуры, як рапс.

Сапраўды, ён вельмі каштоўны і пры граматным яго вырошчванні можа не толькі ўзбагаціць казну гаспадаркі, але і ўплывае на прадуктынасць жывёлагадочай галіны.

Рапс у нашым філіяле – культура не новая, з ёй мы працуем ужо не першы год і пераканаліся ў яго выгодах. Так, сёлета ён рос у нас на 180 гектарах і мы атрымалі 400 тон масланасення. Яго мы не толькі прадаём іншым спаыўцам, а і робім алей пры дапамозе ўстаноўленага прэса. Сёлета мяркуем атрымаць 70 тон такога алею. А кошт кожнай яго тоны складае тысячу еўра. Вось і палічыце, наколькі ён для нас прыбытковы. Да таго ж, адходы ад такой вытворчасці з’яўляюца вельмі каштоўнымі для кармлення жывёлы і павышэння яе надояў. Такім чынам атрымліваецца, што культура поўнасцю ідзе ў перапрацоўку. Маем мы і свой рынак збыту рапсавага алею, бо ён вельмі запатрабаваны ў многіх галінах нарроднай гаспадаркі.

Такім чынам, мы не збіраемся адмаўляцца ад гэтай культуры і ў наступныя гады таксама будзем вырошчваць яе. Ужо сёння вядуцца работы па высеву азімага рапса на плошчы 240 гектараў.

Дзмітрый КАЛАЦЭЙ,
дырэктар філіяла ААТ “Ома”.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER