Бярэзінскія хлебаробы – на дапамогу крупскім

Date 19.08.2022 Man
Comment 914
Бярэзінскія хлебаробы – на дапамогу крупскім

“За другой тысячай!”, – менавіта з такім намерам адправіўся ў чацвер малады камбайнер ААТ “Пагосцкі” Даніла Данільчанка на аказанне дапамогі аграрыям суседняга Крупскага раёна.

Да гэтага старанны механізатар паспеў ужо ў роднай гаспадарцы намалаціць 1300 тон збажыны. Як прызнаўся юнак, у падобную камандзіроўку ён адпраўляецца ўжо ў другі раз: працаваў на крупскіх землях і летась у адным экіпажы разам з бацькам. А вось на гэты раз едзе адзін.

Разам з Данілам на дапамогу суседзям адправіўся і яшчэ адзін перадавы экіпаж ААТ "Пагосцкі" ў складзе Васіля Палянскага і Мікалая Піскуна.

Усяго ж з Бярэзіншчыны ў суседні Крупскі раён адпраўляецца 6 камбайнаў. Акрамя двух названых экіпажаў з ААТ “Пагосцкі”, будуць прадастаўлены экіпажы з ААТ “Багушэвічы” і “Брадзец”, а таксама СУП “Здравушка-агра” і СУП “АграМАЗ”. Пераважная большасць камбайнераў, як і Даніла Данільчанка, паспелі стаць ужо ў сваіх гаспадарках тысячнікамі.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER