Так было і летась. Таму і сёлетні год для камбайнера не стаў выключэннем. Тым больш, што збажына ў родным ААТ “Багушэвічы” аказалася больш урадлівай за мінулагоднюю на, лічы, пяць цэнтнераў з гектара. Ды і камбайн не падводзіў свайго гаспадара ў адказны час. Ну і як жа тут не будзеш старацца працаваць ад душы, з усёй адказнасцю. Бо атрыманы поспех – гэта не толькі дасягненне асобнага камбайнавага экіпажа, а і гаспадаркі ў цэлым, яе дабрабыт і стабільнасць.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.