Дзед – прыклад для ўнуку

Date 20.08.2022 Man
Comment 1573
Дзед – прыклад для ўнуку

Калі мы прыехалі ў ААТ “Першамайскі” для таго, каб павіншаваць Уладзіміра Бінжука з яго працоўнай перамогай і дасягненнем тысячнага рубяжа пры перавозцы збожжа ад камбайнаў, то заўважылі непадалёк невялікага хлапчука.

- Гэта мой унучок, - з лагоднай усмешкай сказаў Уладзімір Уладзіміравіч. – Глядзіш, і праз якіх дзясятак гадоў прыйдзе мне на змену, стане такім жа старанным працаўніком і хлебаробам.

З цікавасцю назіраў малы за тым, як ушаноўвалі яго дзядулю, як адказныя людзі з раённага выканаўчага камітэта ды райкама прафсаюза работнікаў АПК уручалі яму падарункі, а гарманіст дарыў свае заліхвацкія мелодыі. Так, малому ёсць чым ганарыцца і з каго браць прыклад з ранняга дзяцінства, бо Уладзімір Бінжук – сапраўдны хлебароб, выдатны спецыяліст і, як паказвае вынік яго работы, неабыякавы чалавек да роднай зямелькі і вынікаў працы на ёй.

Інакш ці змог бы ён дасягнуць такога паказчыка і уваходзіць у кагорту нямногіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна, якім пакарылася гэтая ёмістая лічба.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30