Яно і зразумела, бо не можа Анатоль Яўгенавіч абыякава адносіцца да справы і выканання сваіх абавязкаў. Тым больш, калі гаворка ідзе пра хлеб і яго ўборку. А да гэтай работы ў мужчыны адносіны заўсёды асаблівыя.
Што датычыць атрыманай Падзякі, то А. Зелянкевіч паабяцаў размясціць яе на сцяне аднаго з пакояў свайго дома. А калі надарыцца падобная ці нават больш істотная ўзнагарода налета або наступныя гады, то і ім у гаспадара знойдзецца дастойнае месца.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.