І дасягаў, дарэчы, высокіх паказчыкаў. Але час той беззваротна прабег і сёння малады мужчына ўжо без аніякіх паблажак на свой юны ўзрост удзельнічае ў жніве.
Як паказвае вопыт, захаваны запал плюс набыты за час работы вопыт і даюць станоўчы вынік. Вось і на жніве-2022, працуючы ў адным экіпажы з Андрэем Курковічам (а ў такім тандэме яны ўжо не першы год) камбайнеры не проста сталі лідарамі спаборніцтва ў родным ААТ “Першамайскі”, а і сталі ў ім адзіным экіпажам-тысячнікам.
Таму і не хаваў сваіх пачуццяў з гэтай нагоды кіраўнік сельгаспрадпрыемства Юрый Касцюк, калі членаў экіпажа з нагоды іх поспеху адзначылі Падзякай раённага выканаўчага камітэта.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.