Калі сустрэнеце такую, то ведайце, што за рулём – адзін з вадзіцеляў-тысячнікаў, перадавік сёлетняга жніва.
У гэты чацвер з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК такі флажок атрымаў і вадзіцель СУП “Здравушка-агра” Мікалай Шах.
Да таго ж, першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік райсельгасхарчу Карына Аруцюнян уручыла мужычыну за яго намаганні і працоўную перамогу Падзяку раённага выканаўчага камітэта. Дадаткам стаў і адпаведны лагатып на борт аўтамабіля з указаннем прыналежнасці яго ўладальніка да ліку тысячнікаў.
Так на Бярэзіншчыне шануюць і ўшаноўваюць сваіх лепшых хлебаробаў і ўдзельнікаў жніва. Хвала ім за старанную працу і паклон!
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.