У ліку лідараў жніва бярэзіншчыны – 34 чалавекі

Date 20.08.2022 Man
Comment 1200
У ліку лідараў жніва бярэзіншчыны – 34 чалавекі

Менавіта столькі прадстаўнікоў сёлетняй уборачнай кампаніі па стане на 19 жніўня змаглі адолець важкую для сябе веху  1000 тон збожжа. У ліку гэтых людзей – прадстаўнікі 14 камбайнавых экіпажаў і 20 вадзіцеляў і механізатараў, задзейнічаных на адвозцы зерня ад камбайнаў. У гэтую ж колькасць уваходзіць таксама і тры вадзіцелі, якія на данае чысло змаглі ўжо стаць двухтысячнікамі (гэта Леанід Антаневіч і Аляксандр Крук з ААТ “Багушэвічы”, а таксама Мікалай Собаль з ААТ “Брадзец”).

У спісах лідараў жніва найбольш часта фігурыруюць прадстаўнікі ААТ “Пагосцкі”, “Брадзец”, “Першамайскі”, “Багушэвічы” і СУП “Здравушка-агра”.

А сёння мы чакаем і першага камбайнера-двухтысячніка. І прагноз ваш будзе правільным, калі вы ададзіце пальму першынства вядомаму на Бярэзіншчыне механізатару з ААТ “Пагосцкі” Вячаславу Кашлачову. Менавіта ён бліжэй за ўсіх наблізіўся да гэтай лічбы і меў на 19 жніўня на сваім рахунку 1909,8 тоны збожжа. На другім месцы экіпаж Уладзіміра Сігаёва і Міхаіла Богната з СУП “Здравушка-агра” з паказчыкам 1492,8 тоны, але на гэты дзень гаспадарка жніво ўжо завяршыла.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.  

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER