На палетках Бярэзіншчыны працягваецца сяўба азімых

Date 28.09.2022 Man
Comment 736
На палетках Бярэзіншчыны працягваецца сяўба азімых

У гаспадарках раёна працягваюцца палявыя работы. Найпершы клопат сялян сёлета – паспяховае завяршэнне сяўбы аімых культур – жыта, пшаніцы і трыцікале. Найбольш паспяхова з даведзенымі плнавымі паказчыкамі на гэты час спраўляюцца аграрыі філіялаў “Арэшкавічы” і  “Ома”, якія засеялі адпаведна 85 і 78 праццэнаў неабходных плошчаў. У ліку адкрытых акцыянерных таварыстваў лідарамі па тэмпах работ з’яўляюцца ААТ “Уша” (69%), “Брадзец” (68%), “Пагосцкі” (64%). Ужо засеяна больш тысячы гектараў азімага жыта, 2776 гектараў азімай пшаніцы і 2201 гектар азімага трыцікале.

Нагадаем, што азімая сяўба  раёне пачыналася з высеву азімага рапса. Работы былі завершаны своечасова і ў сціслыя аптымальныя тэрміны. Наваная культура заняла 3625 гектараў. Акрамя таго сем гаспадарак з десяці высявалі і азімую свірэпіцу. Занятая ёю плошча склала 839 гектараў.

Не менш важным працэсам з’яўляецца сёння і борка кукурузы на сілас і зялёны корм. Убрана ўжо 122739 тон “царыцы палёў”, яе сярэдняя раджайнасць склала 243 цэнтнера з гектара. Найбольш урадлівай аказалася яна  ААТ “Брадзец” (308 цэнтнераў з гектара), філіяле “Арэшкавічы” (279), філіяле “Ома” (271). А вось у ААТ “Пагосцкі” гэты паказчыў скла ад 400 цэнтнераў з гектара! Убіраць гаспадаркам засталося яшчэ прыкладна трэцюю частку засеяных палеткаў (іх агульная колькасць склала 7736 гектараў).

Дарэчы, ужо два сельгаспрадпрыемства прыступілі і да абмалоту пачаткаў – ААТ “Брадзец” і ААТ “Пагосцкі”. Атрымана 410 тон кукурузнага зерня пры сярэдняй ураджайнасці 72 цэнтнера з гектара.

Кукуруная маса стала добрым дадаткам папаўнення кармавога рацыёна жывёлы. З яе ўлікам гаспадаркі ўжо назапасілі па 25,94 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Толькі тры сельгаспрадпрыемствы маюць крыху ніжэйшы паказчык. А вось найбольш  багата кармоў маюць філіял “Ома” – 30,88 цэнтнера кармавых адзінак, ААТ “Брадзец” – 29,80 і СУП “Здравушка-агра” – 29,12.  Плюс да леташняга ў забеспячэнні кармамі на ўмоўную галаву жывёлы складае 1,11 цэнтнера.

На палетках вядуцца і іншыя работы, у ліку якіх уборка проса і грачыхі, звозка саломы, вывазка і ўнясенне арганічных угнаенняў, перазалужэнне  і вапнаванне палеткаў і г.д. Да канца сельскагаспадарчага года селяніну яшчэ трэба паспець зрабіць яшчэ многае. Галоўнае, каб не падвяло яго надвор’е.

Гэтыя здымкі былі зроблены ў СУП “Здравушка-агра” непадалёк ад аграгарадка Паплавы. Тут з пасяўным агрэгатам шчыраваў механізатар Андрэй Некраш. А есперабойную яго работу забяспечваў Яўген Закрэўскі, які пры неабходнасці загруаў сеялку чарговай дозай насеннага жыта.  Другі калега Андрэй Некраша, Іван Путрык, у гэты час займаўся сяўбой непадалёк ад в. Новіны.

Анатоль ПАЛЫНСКІ. 

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER