І тэхніка любіць догляд

Date 24.10.2022 Man
Comment 765
І тэхніка любіць догляд

Па меры таго, як у сельскагаспадачых прадпрыемствах завяршаецца чарговы землеапрацоўчы сезон і на палетках застаецца ўсё менш тэхнікі, усё больш вострым становіцца пытанне своечасова і якаснай пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне.

 

Сапраўды, нямэтазгодна ўтрымліваць яе ў рабочым стане да наступнага выхаду ў поле  і падвяргаць яе ўздзеянню шэрагу механічных і знешніх фактараў.  У адпаведнасці з распараджэннем камітэта сельскай гаспадаркі Мінаблвыканкама і аналагічным дакументам райвыканкама названая работа на Бярэзіншчыне павінна быць праведзена ў тэрмін да 1 снежня 2022 года.  Пры гэтым павінны быць захаваны не толькі агавораныя тэрміны, а і адпаведныя ГОСТы па кожнаму віду тэхнікі і метадах яе захоўвання (на адкрытых пляцоўках, пад навесамі або на закрытых памяшканнях).

Да 1 снежня яшчэ больш месяца, тым не менш ужо сёння спецыялісты Дзржтэхнагляду наладжваюць маніторынгі па аналізе  сітуацыі пастаноўкі тэхнікі на працяглае захоўванне. Чарговае такое мерапрымства адбылося ў канцы мінулага тыдня. Што ж удадося выявіць у ходзе выезду ў гаспадаркі і наколькі задаволены спецыялісты ўбачаным. Пра гэта гутарым з галоўным дзяржаўным інспектарам па нагледзе за тэхнічным станам машын і абсталявання ўпраўлення па сельскаф гаспадарцы і харчаванні раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Жаўняровічам.

- У ходзе маніторынга, - расказвае ён, -  асаблівая ўвага надавалася становішчу на мехжварах. Гэта агульны парадак, тэхналагічны парадак, стан рамонтных майстэрняў, іх падрыхтоўка да асенне-зіомавага перыяду, аглядалі вы таксама склады, боксы для захоўвання тэхнікі, бытавыя і тэхналагічныя памяшканні.  Са станоўчага хочацца адзначыць дынаміку ў параўнанні з мінулагодняй  і пазалетшняй сітуацыяй, якая назіраецца ў ААТ “Першамайскі”. Сёння гаспадарка паказвае станоўчыя вынікі па навядзенні парадку на мехдвары, падрыхтоўцы тэхнікі, стварэнні пляцовак для захоўвання металалому, утылізуемых шын. Калі гаварыць аб санітарна-бытавых памяшканнях, умоў для работы мезанізатараў (гэта пакой прыёму страў, душавыя, пакоі для апачынку), то тут хочацца адзначыць філіял ТАА “Ома”, СУП “АграМАЗ”, ААТ “МЗКТ” СП “Арэшкавічы”. Падкрэслю, менавіта па стварэнні санітарна-бытавых умоў для работнікаў.

Недастатковая работа па стварэнні тых жа санітарна-бытавых умоў, пастаноўкі тэхнікі на захоўванне на сённяшні дзень на агульным фоне адзначаецца ў  ААТ “Брадзец”  і ААТ “Пагосцкі”. Так, у “Брадцы” пасля аб’яднання з ААТ “Месціна” застаўся адзін мехдвор. Але стан парадку на яго тэрыторыі, на тэрыторыі майстрняў, на тэрыторыі сектара захоўвання пакідае жадаць лепшага. Таму спецыялістам гаспаларкі ў гэтым напрамку трэба працаваць і працаваць.

Што датычыць “Пагосцкага”, то пасля яго аб’янання з ААТ “Бярэзінскі” тут  чатыры мехдвары – у Пагосце, Лешніцы, Косаўцы і Каменным Баркку. Па мехдварах, што ў Косаўцы і Каменнаму Барку, тэнлэнцыя да таго, што там сектараў для працгяглага захоўвання не будзе, застануцца толькі для міжзменнага, пры выкананні палявых работ і абслугоўванні жывёлагадоўчых аб’ектаў. А вось у Пагосце і Лешніцы –  паўнацэнна дзеючыя мехдвары. Толькі работа па навдзенні парадку або яго захоўванні ў гаспадарцы не на высокім узроўні. І пастаноўка тэхнікі тут вядзецца не тымі тэмпамі, якімі хацелася б.

Дарэчы, у раёне на 10 гаспадарак прыпадае аж 18 мехдвароў. Вялікая колькасць іх з размытымі функцыямі, маецца патрэба іх канкрэтызаваць: або скарачаць іх колькасць, або вызнчачаць  статус у плане прызначэння. Канечне, канчаковае рашэнне за ўласнікім і калі кіраўніцтва гаспадаркі лічыць неабходным мець чатыры мехдвары, - калі ласка. Толькі навядзіце там належны парадак,  які адпавядаў бы ў тым ліку і патрабаванням супрацьпажарнай бяспекі, выключаў бы пранікненне на тэрыторыю пабочных асоб і г.д.

Калі гаварыць аб тэмпах праводзімай работы ў раёне, узроўні і колькасці тэхнікі, пастаўленай на захоўванне, то тут са станоўчага боку можна назваць толькі калектывы СУП “АграМАЗ” і філіяла  “Ома”. Аднак наперадзе яшчэ ёсць час. Яго не надта многа, але дастаткова, каб вырашыць пытанне пастаноўкі тэхнікі на зіму наленым чынам і ў адведзены тэрмін. Не чакайце  паніжэння тэмпературы паветра, калі гэтымі работамі займацца будзе больш складана нават з улікам чалавечага фактара, ды і невыдаленныя своечасова рэшткі змлі або расліннасці на агрэгатах будуць адмоўна ўплываць на іх стан.

Спецыялісты Дзяржтэхнагляду прадоўжаць правяджзенне маніторынгаў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ. 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER