Дапамагае дух саперніцтва

Date 09.03.2023 Man
Comment 1005
Дапамагае дух саперніцтва

Дух саперніцтва заўсёды дае свой станоўчы плён у працы. Тым больш, калі сапернік у цябе дастойны і прынцыповы. У гэтым плане механізатару ААТ “Пагосцкі” Аляксандру Хвашчэўскаму пашанцавала як нікому іншаму, бо ў час пасяўной і на ворыве яму даводзіцца працаваць поплеч з Вячаславам Кашлачовым.

Менавіта яны абодва з’яўляюцца асноўнымі фігурамі ў час правядзення гэтых адказных кампаній. Але саперніцтва гэтае ніякім чынам не ўплывае на іх сяброўскія партнёрскія ўзаемаадносіны. А вось у працы прыносіць толькі станоўчыя дывідэнды абодвум, гучнае імя і пашану.

– Плошча сельгасугоддзяў у нас вялікая, ёсць дзе развярнуцца, – расказвае Аляксандр Васільевіч, – таму мой энерганасычаны трактар МТЗ-3522 заўсёды запатрабаваны, як і я сам. Не паспееш дастаць з глебы плугі ці адчапіць пасяўны агрэгат, як наступае касавіца. А там і зялёную масу даводзіцца адвозіць, і на трамбоўцы пазавіхацца.

Калі ж надыходзіць жніво і пачынаюць вызваляцца ўбраныя ўчасткі, зноў станаўлюся аратым, бо нельга, каб гуляла дарэмна зямелька. Яе шанаваць патрэбна.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Август 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31